1 мин.

Динамо Минск 4-3 Торпедо. Песня пра зубра

Ночью подними - расскажу приведенный отрывок из классической белорусской поэмы Миколы Гусовского наизусть.

Вот ведь какая штука, написана она в начале 1520-х годов, а заменить пару словосочетаний с учетом исторических реалий сегодняшнего дня - Витовта на Александровта, княжанне на срок, церкви на арены, наделы земли на бюджетные зарплаты...

Я всех поздравляю, через 10 лет будем отмечать пятисотлетие отечественного хоккея.

  • Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы

  • Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,

  • І называюць той век залатым. Разбяромся:

  • Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай

  • Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца

  • Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

  • Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.

  • Ён быў набожны, і першы з народамі княства

  • Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай

  • Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры

  • Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы

  • Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы

  • Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.

  • Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я

  • Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля

  • Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:

  • Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры

  • Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж

  • Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу,

  • Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.