3 мин.

Скандал са сьцягамі ў Швецыі

Абаронцы бел-чырвона-белага сьцяга хочуць падаць у суд на Швецыю і арганізатараў чэмпіянату свету па хакеі. Ізабэль Зомэрфэльд (Isabel Sommerfeld) з грамадскай арганізацыі «Info Belarus» заявіла нашаму каналу, што яна і ейныя паплечнікі разглядаюць магчымасць падачы судовай позвы супраць арганізатараў чэмпіянату і шведскай дзяржавы за дыскрымінацыю ўладальнікаў бел-чырвона-белых сцягоў, аргументуючы сваю рацыю, сярод іншага, тым, што расейскіх заўзятараў ніхто не выдаляе з матчаў за тое, што яны выкарыстоўва

7.05.2013: Што кажуць пра сцяг шведы і беларусы ў Стакгольме?

«Жыве Беларусь!» – пачуць гэты вокліч у рознакаляровым натоўпе каля стакгольмскай лядовай арэны «Глобэ» – справа, бадай, не зусім штодзённая. Прыкладна за 45 хвілінаў да пачатку матчу Беларусь–Швецыя каля арэны залуналі бел-чырвона-белыя сцягі – пачалася акцыя пратэсту супраць рашэння Міжнароднай федэрацыі хакею забараніць выкарыстоўванне гістарычнай беларускай сімволікі щ часе чэмпіянату свету 2013 года, які сёлета адбываецца ў Швецыі ды Фінляндыі.

Са Статуту Міжнароднай федэрацыі хакею Пункт 8. Нейтралітэт. МФХ прытрымліваецца строгага палітычнага, расавага, гендэрнага і рэлігійнага нейтралітэту. Не можа быць дапушчаная дыскрымінацыі ў дачыненні сябры Нацыянальнай асацыяцыі або клубу, або асобы паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў. Каля 30 удзельнікаў пікету – шведаў і беларусаў, якія жывуць у Швецыі, прыцягнулі ўвагу медыяў. Акцыю асвятлялі вядомыя медыі Швецыі, бо сітуацыя, калі беларускіх зяўзятараў напярэдадні выдалілі са стадыёну праз тое, што тыя разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, актыўна абмяркоўвалася ў краіне апошнімі днямі.Цікава, што побач з пратэстоўцамі стаяла група заўзятараў з Беларусі ў кашульках і з шалікамі з выявамі цяперашняй афіцыйнай сімволікі. Напрыканцы пікету шведскія журналісты паведамілі арганізатарцы акцыі Ізабэль Зомэрфэльд, што, паводле іхнай інфармацыі, хакейная федэрацыя пагадзілася пайсці на кампраміс – са сцягамі можна будзе ўваходзіць, трымаць іх на плячах, але не ўздымаць.

7.05.2013: Швецыя Беларусь: нацыянальны сцяг на трыбунах!

На самім матчы, аднак, аказалася, што асаблівай увагі на звычайных памераў бел-чырвона-белыя сцягі (якіх, зрэшты, не было шмат) ахова не звяртала. Аднак калі адзін з заўзятараў на ніжніх трыбунах папярэдзіў ахоўніка, што збіраецца разгарнуць вялікі сцяг, той адказаў, што выдаліць яго з імпрэзы за гэта.Тады гэты малады чалавек падняўся на вышэйшыя трыбуны, перадаў сцяг дзяўчатам, апранутым у вопратку белага і чырвонага колераў, якія (шведка і беларуска) разгарнулі яго ў сярэдзіне трэцяга перыяду і гэтак свабодна трымалі да канца гульні.

На трыбунах былі і цяперашнія афіцыйныя сцягі, а двое маладых хлопцаў, відавочна, сяброў, заўзелі адзін з бел-чырвона-белым, а другі – з чырвона-зялёным.Падсумоўваючы, можна сказаць, што ў плане выкарыстання нацыянальнай сімволікі на сёлетнім чэмпіянаце свету па хакеі матч Беларусь–Швецыя быў, аднак, у пэўным сэнсе перамогаю грамадскіх актывістаў, вынікам кампаніі ў медыях, бо нікога за бел-чырвона-белыя сцягі не затрымалі.

 

Аляксей Дзікавіцкі, belsat.eu