Фанаты БАТЭ вывесілі беларускамоўны банер у гонар Віктара Ганчарэнкі
У гасцявым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе супраць «Гомеля» фанаты БАТЭ вывесілі беларускамоўны банер у падтрымку былога галоўнага трэнера клуба Віктара Ганчарэнкі, які 12 кастрычніка падпісаў кантракт з расійскім клубам «Кубань» (Краснадар).
Пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі (быў трэнерам ад лістапада 2007 г.) БАТЭ пяць разоў запар заваёўваў залатыя медалі чэмпіянату краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў і двойчы — у групавым раўндзе Лігі Еўропы.
Учора свой першы матч «Кубань» пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі прайграла: састапіўшы ў гасцях маскоўскаму «Дынама» з лікам 1:3, а вось БАТЭ учора перамог «Гомель» 1:0 і адарваўся ад «Шахцёра» на восем балаў.
А вось гомельскія заўзятары ўчора правялі сумнеўную акцыю: яны паклалі перад аўтобусам БАТЭ труну з жоўта-сінімі шалікамі (колеры барысаўскага клуба) і кавалкам мяса, намякаючы, што барысаўскаму клубу будзе няпроста, а таксама на матчы крычалі непрыгожы слоган.