1 мин.

Васіль Уткін: Лукашэнку пара апусціць галавой ва ўнітаз

Вядомы спартыўны каментатар распавёў пра тое, як хацеў бы пачынаць сваю раніцу.

                

Васіль Уткін заявіў пра гэта падчас канферэнцыі на сайце sports.ru, якая адбылася некалькі дзён таму.

Карыстальнік Wallker задаў вядомаму сваімі скандальнымі выказваннямі расейскаму каментатару пытанне аб яго стаўленні да беларускага кіраўніка. «Праз гадзіну ў нас чарговая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі СМІ СНД. Як ён вам як палітык, спартсмен-аматар і яшчэ можа хто-небудзь асабіста для вас?» - спытаў ён.

«Што ж тычыцца Лукашэнкі, то я б хацеў пачынаць кожны свой дзень з макання яго галавой ва ўнітаз. Гэта было б гарантыяй цудоўнага настрою да глыбокага вечара», - адказаў Васіль Уткін.

Васіль Уткін - расейскі спартыўны журналіст і тэлекаментатар, вядомы па тэлеперадачы «Футбольны клуб», тэле- і радыёвядучы, шоўмэн, акцёр. Ён з'яўляецца галоўным рэдактарам спартыўных каналаў НТВ-плюс і саўладальнікам партала sports.ru.

Крыніца