1 мин.

«Народная Воля»

  •  Пад сінімі аблокамі 

  • З вечна зялёным лесам 

  • Людзі жывуць памяркоўныя- 

  • Там месца няма прагрэсу 

  •             *** 

  • Дзе няма правоў чалавека- 

  • Там няма свабоднага слова 

  • Дзе ў сталіце бібліятэка- 

  • Там дыктатура ўлады ахова 

  •              *** 

  • Ў гэтай краіне телебачанне 

  • Людзей пічкая рознымі казкамі 

  • На плошчах там брудныя людзі 

  • Са шчытамі,дубінкамі,каскамі 

  •              *** 

  •  

  • Але гэта яшчэ нічога 

  • Шчыты,дубінкі і каскі 

  • У лесе людзей там страляюць 

  • Апранаючы чорныя маскі 

  •              *** 

  • Такая вось тут рэакцыя  

  • На жыццевы свабоды крык 

  • Так што сядзі ціха і моўчкі 

  • Калі хочаш жывым быць мужык 

  •              *** 

  • Людзей тых,хто супраць гэтага- 

  • Як жывёл кідаюць у турму 

  • Калі ты падтрымліваеш гэта- 

  • Я на гэта глядзець не магу 

  •              *** 

  • Ты баішся турмы,або смерці? 

  • За краіну ісці не прывык? 

  • І тебе дзяцюк не сорамна? 

  • А яшчэ сябе клічаш-мужык... 

  •               *** 

  • Ня трэба баяцца ніколі 

  • За свабоду трэба змагацца 

  • Бела-Чырвоны сцяг у рукі 

  • Наперад,наперад спадарства 

  •               *** 

  • Калі ты раптам загінеш 

  • І спыніцца рэвалюцыйнае сэрца 

  • За табой рушаць у след людзі 

  • Прыклад твой жыць будзе вечна 

  •                *** 

  • Пахаваюць цябе як героя 

  • За народ,за краіну загінуў 

  • Ты вельмі смелы і дзерзкі 

  • Паміраючы ўверх рукі ўскінуў 

  •                *** 

  • Над табой праляціць белы бусел 

  • Я табой герой ганарусь 

  • Твае былі апошнія словы: 

  • -"Хай жыве,хай жыве Беларусь..." 

  •                 *** 

  • Забітаму сонейка свеціць 

  • Чорным-чорна аблокі 

  • Вось так нечакана спыняюцца 

  • Жыцця твайго вялікія крокі 

  •                  *** 

  • Я бачу ты ужо не баішся 

  • Напароцца но востры клінок 

  • Сапраўдны ты сын Беларусі 

  • А не яе смаркаты сынок 

  •                   *** 

  • Змагаўся Тадевуш Касцюшка 

  • Ратаваў родны кут Каліноўскі 

  • Вольны іх дух не спынілі 

  • Ня пакаранні,ня войскі 

  •                    *** 

  • Усе наперад браты,наперад 

  • Пара родны край ратаваць 

  • Хопіць быть памяркоўнымі 

  • За Радзіму пара пастаяць 

  •                    *** 

  • Сцяг наш-Бела-Чырвоны 

  • Герб наш-толькі "Пагоня" 

  • Хай вечна жыве і квітнее 

  • Беларусі Народная Воля!!!