Каманда тваёй сталіцы! Каманда тваёй краіны!
Іх адметнасць у параўнанні з папярэднікамі – выкарыстанне беларускай мовы, нязвыклых для традыцыйнага дызайну «зубраў», але цалкам зразумелых у нацыянальным кантэксце, колераў, у прыватнасці, чырвонага, з’яўленне новых герояў (І. Шынкевіч, Дз. Мільчакоў, А. Гаўрус). Абнавіўся і слоган: «Каманда тваёй сталіцы!»
Неўзабаве аналагічныя па дызайне банэры з’явяцца і ў абласных цэнтрах нашае краіны. Яны будуць адрознівацца толькі слоганам: «Каманда тваёй краіны!»
Новая серыя бігбордаў пазіцыянуе «Дынама-Мінск» як нацыянальны клуб, які прадстаўяле нашую краіну на міжнароднай арэне, здабытак усёй Беларусі!