2 мин.

Залатая эпоха

Парма

Моцная "Парма" - адна з галоўных крыніцаў маладых зорак, якія здабудуць для Італіі тытул лепшай каманды ў сьвеце на Мундыялю - 2006. На мяжы тысячагодзьдзяў выйграла 2 кубкі Італіі (1998/99, 2001/02), Супэркубак Італіі (1999), а ў Эўропе была наймацнейшай у Кубку УЕФА (1994/95, 1998/99).

Фіарэнтына

Бліскучая "Фіярэнтына"  напрыканцы 90-х - пач. 00-х у Італіі выйграла два Кубкі краіны (1995/96, 2000/01) і адзін Супэркубак (1996). У Эўропе "Фіярэнтына" нажаль нічога не выйграла, але элегантная гульня на чале з "Батыголам" і Руі Коштай заўжды годна прэзэнтавала Італію ў тагачасных эўрабаталіях.

lazio

"Лацыа" - адзін з наймацнейшых клюбаў Эўропы на мяжы стагодзьдзяў. Каманда сабрала мноства трафэяў, не пакарыліся толькі Ліга Чэмпіёнаў і Кубак УЕФА. У "Лацыа" гулялі адны з найлепшых тагачасных выканаўцаў сусьветнага футболу: Нэдвед, Вэрон, Крэспа, Сіміонэ, Мэньдзьета, Нэста, ігд. Асноўныя дасягненьні на сутыкненьню стагодзьдзяў: Чэмпіёны Італіі (1999/00), Кубак Італіі (1997/98, 1999/2000, 2003/04), Супэркубак Італіі (1998, 2000), Кубак уладальнікаў Кубкаў УЕФА (1998/99), Супэркубак УЕФА (1999). 

Інтер

Аднаму з трох кітоў Кальчыа, мілянскаму "Інтэрнацыянале", на мяжы тысячагодзьдзяў яўна не шчасьціла, пры выдатным падборы гульцоў выйграны толькі Кубак УЕФА сэзону 1997/98. На здымку Іван Самарана сьвяткуе гол у фінале з "Лацыа".

JUve

"Ювентус" - заўжды быў "Ювентусам", лепшы ў Італіі, адзін з наймацнейшых у Эўропе. У эпоху Зідана, Дэшама, Тарычэльлі, Песота, Контэ і інш. "Юве" выйграў Кубак эўрапэйскіх чэмпіёнаў 1995/96 і неаднаразова выходзіў у фінал (1997, 1998, 2003).

milan

"Мілан" - тагачасная "Барса"