1 мин.

Хамутоўскі падпісаў кантракт з жодзінскім

Шэрагі аўтазаводцаў сёння папоўніў дасведчаны і добра вядомы беларускім аматарам футбола гулец – галкіпер Васіль ХАМУТОЎСКІ (1978 г.р.) – пераможца і срэбны прызёр чэмпіянатаў Беларусі, двухразовы чэмпіён Румыніі і ўладальнік Кубка Румыніі, які згуляў 26 матчаў за нацыянальную зборную нашай краіны.Васіль ХАМУТОЎСКІ пачаў варатарскую кар'еру ў менскай «Змене», адкуль перайшоў у «Атаку", потым гуляў за БАТЭ і «Тарпеда-МАЗ». У 2000 годзе пачаўся працяглы легіянерскі этап у кар'еры беларускага брамніка: нямецкія «Вальдгоф», «Карл Цайс» і «Аўгсбург», расійскія «Дынама» (Масква), «Волгарь-Газпрам», «Томь» і «Амкар», украінскія «Металіст» і «Таўрыя», румынскія «Сцяўа» і «Петролул». Найболей паспяховым і вядомым з'яўляецца перыяд выступаў за «Сцяуа», з якой ХАМУТОЎСКІ двойчы станавіўся чэмпіёнам Румыніі. Пасля завяршэння тэрміна дамовы з румынскім «Петролулом» сёлета атрымаў статут вольнага агента.