6 мин.

Хто ўзмацніць БАТЭ? 10 гульцоў, па меркаванню Еўрафута, якія змогуць узмацніць барысаўскі клуб.

Пасля паразы ад карагандзінскага "Шахцёра" і адставання ад лідара ў Чэмпіянаце Беларусі, БАТЭ, якое мае вялікія амбіцыі і стадыён, проста абавязаны ўзмацніць (а то і поўнасцю абнавіць) склад. Ды й яшчэ легіянераў пабольш, ды й не задарма, трэба адкрываць свой гаманец, бо грошы ёсць! Такія меркаванні лёталі па інтэрнэту ўчора, сёння і заўтра."Еўрапейскі футбол" падабраў 10 гульцоў па такім крытэрам: не з Чэмпіянату Беларусі, не камбэк былога гульца Барысава, не занадта дорага і незанадта старыя. Думаю, трэба ўзмацніць усе пазіцыі.

 

Андрэй Варанкоў

1. Андрэй Варанкоў. 24-гадовы беларускі нападнік (атакуючы паўабаронца), які зараз вольны агент, стаў б не заменай Радзіонаву, а яго напарнікам, бо Віталь часта траўмуецца, а бываюць часы, калі трэба згуляць у 2 нападнікі, як гэта было ў аўторак. Бачна, што Мазалеўскі і Канцавы не выконваюць гэтую ролю, дык чаму не паспрабаваць чалавека, які нават гуляў у зборнай Беларусі (нацыянальнай, моладзевай і алімпійскай). Тым больш, "Дынама" Кіеў адпраўляла яго не раз у арэнды даволі паспяхова: Дынама-2, Абалонь, Крыўбас, Карпаты, Металург Запарожжа, Нёман Гродна. Гэты чалавек можа забіваць і ў ЧБ, і ў еўракубках, што сцвярджалася на справе.

 

Аляксандру Іоніцэ

2. Аляксандру Іоніцэ. 23-гадовы румынскі нападнік лічыўся адным з самых таленавітых румынаў, калі выступаў за свой "Рапід" з Бухарэсту ўва ўзросце 18-20 гадоў і быў тады лепшым бамбардзірам клуба. Потым у 2010 годзе яго набыў нямецкі "Кёльн" за 2.500.000 еўра. У Бундэслізе Іоніцэ выходзіў выключна на замену, хоць і быў тады гульцом моладзевай зборнай Румыніі. Мала практыкі згубілі талант. За 800.000 еўра ён вяртаўся ў "Рапід". Зараз ён вольны агент!

 

Косцін Курэля

3. Косцін Курэля. 29-гадовы румынскі форвард, які мае вопыт у нацыянальнай зборнай Румыніі, згуляўшы за свой "Спортул" амаль 300 матчаў, зарэкамендаваўшы сябе ў Беларусі (у 13 матчах 6 галоў). Ён не застаўся ў "Дынама", бо "Спортул", які зараз выступае ў Д2 Румыніі, патрабаваў цэлы мільён еўра за яго. Аднак зараз Спортул не возьме столькі, можа дзесьці 700-800 тысяч. За такія грошы БАТЭ можа ўзяць Курэлю. Будзе нечакана.

 

Антон Пуціла

4. Антон Пуціла. 26-гадовы паўабаронца "Воўгі", зараз з'яўляецца адным з лідараў зборнай Беларусі. І чаму б не? Ён паказваў добрую гульню ў менскім "Дынама", арэнда ў "Гамбургу" (3 матчы), 2,5 гады ў "Фрайбургу" (першы сезон 25 матчаў у Бундэслізе, другі - 19, трэці - 4). Часцей Пуціла гуляе на флангах, але можа і ў цэнтры. Зараз БАТЭ гуляе без флангавых паўабаронцах, але, відаць, без іх цяжка. А такой пары на флангах "Няхайчык-Пуціла" можа пазайздросціць любы клуб РФПЛ. Кантракт дзейнічае да 2015 года. Кошт - 1.200.000 еўра.

 

5. Януш Гол. 27-гадовы апорны паўабаронца "Легіі" і зборнай Польшчы. Раней выступаў за "Бельхатуў". Мае значны вопыт у еўракубках. Напрыклад, забіў гол на апошняй хвіліне маскоўскаму "Спартаку" і выеў "Легію" ў групавую стадыю ЛЕ. Згуляў 10 матчаў за Польшчы (адзін з іх супраць Беларусі). Ліхтаровіч усё ж не вечны, таму трэба шукаць добрую замену барысаўскаму ветэрану. Кантракт сканчваецца ў наступным годзе. Трансферны кошт - каля 700.000 еўра.

 

Зміцер Верхаўцоў

6. Зміцер Верхаўцоў (абаронца, 26 год). Былы лідар "Нафтана" зараз вельмі патрэбны клубу, аднак пойдзе ён туды? Бадай, зараз Верхаўцоў - лепшы цэнтральны абаронца Беларусі. Удзельнік моладзевага Чэмпіянату Еўропы 2009 гуляе ў "Крылах Саветаў", у клубе без вялікіх амбіцый, а калісьці праходзіў прагляды ў "Эвертане", "Сэлтыке" і "Дынама" Кіеў. А яго сыход з "Крылаў", ой, які блізкі! Месяц таму яго выставілі на трансфер. Здаецца, сам Зміцер не супраць замацаваць праблемную невысокую абарону БАТЭ або любога другога клуба Беларусі. Трансферны кошт - 800.000 еўра. Кантракт да канца 2014 года.

 

Гейвін Гойт

7. Гейвін Гойт. 23-гадовы ангельскі правы абаронца (гуляе і цэнтральнага), выхаванец лонданскага "Арсэнала". Праўда, у АПЛ згуляў толькі адзін матч (супраць МС) і некалькі ў кубках (Блэкбэрн, Нюкасл, Шэфілд Юнайтэд). Быў капітанам "Арсэнала" (да 18). Пагуляў у арэндах за Ўотфорд (Чэмпіёншып) і Лінкальн Сіці (Ліг Ўан). Гуляў за моладзевую зборную Англіі. У мінулым годзе пагадненне з "кананірамі" скончылася і ён гуляе ў чацвёртым ангельскім дывізіёне ў "Дагэнгэм энд Рэдбрыдж". Кантракт сканчваецца праз год. Такі гулец, які хоча заявіць сябе на міжнародным узроўні, за шчасце паедзе на новы стадыён БАТЭ, бо клуб мае вялікія планы.

 

Ян Цігараў

8. Ян Цігараў. 29-гадовы беларускі апорнік і абаронца, некалі зорачка "Дынама" Менск і запарожскага "Металурга", зараз толькі праз тур атрымлівае месца ў складзе маскоўскага "Лакаматыва". Трэба вяртацца на Радзіму, бо ўжо і не малады, але зараз трэнер "Лока" - Кучук. Таму абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі можа спадзявацца на большы гульнявы час у "Лакаматыве", дзе і так ёсць Дзюрыца, Чарлука, Міхалік, Аздоеў і г.д. Кантракт да 2015 года. Кошт - 2.000.000 еўра.

 

Антось Амельчанка

9. Андрэй Гарбуноў добра стаяў, тады, калі быў на лаўцы Гутар. Зараз ён ведае, што толькі Андрусь нумар адзін, а Маліньш не складзе канкурэнцыю. Вось таму і атрымліваюцца фэйлы ў выглядзе матчаў з "Дынама" Брэст і "Шахцёр" Караганды. Можна прапанаваць камбэкі Жаўнова (Зеніт), Верамко (Крылы Саветаў), Хамутоўскага (вольны агент, але з ім быццам б, падпісвае кантракт "Гомель"), але прапаную да ўвагі праверанага ў РФПЛ Антона Амельчанка. 28-гадовы брамнік, нядаўна перайшоў у "Растоў", дзе калісьці яго прызнавалі лепшым гульцом сезона. Ён пачынаў кар'еру ў "Гомелі", потым разам з Жаўновым гуляў у "Маскве", пасля гэтага выдатны сезон у "Растове", зборная Беларусі. Зацішша ў "Лакаматыве", але ён кампенсаваў гэта добрай працай у "Цераку" (арэнда). Зараз жадаем яму зноў удачы ў "Растове", але Георг Кандрацеў яго хутчэй заўважыць на Радзіме.Кантракт да 2016 года. Трансферны кошт - 700.000 еўра.

 

Аўе Мандэй Шэдрак

10. Аўе Мандэй Шэдрак. Так, гэтая тая "шасцёрка" ў матчы Мілсамі-Шахцёр. Нямнога жарт, але супраць Салігорска гэты нігерыйскі 21-гадовы абаронца трымаўся выдатна. Беларусы нічога не маглі зрабіць! Дык чаму б малады афрыканскі талент не ўзяць Капскаму і К.о.? У Мілсамі ён толькі паўгады, але ўжо выдатна зарэкамендаваў сябе і ў ЛЕ, і ў малдаўскім Чэмпіяаце. Трансферны кошт - 150.000 еўра! Капейкі за такое порна абароны з "гарнякамі".

Далучайся: http://vk.com/eurafut_by